- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шмат гадоў назад, калі я вырашыла паступаць у педагагічнае вучылішча, адзін мой знаёмы мяне доўга адгаворваў, а калі нічога не атрымалася, сказаў: «Ну што ж, як няма другой дарогі, дык ідзі ў педагогі!» Цяпер я разумею скрыты сэнс гэтага выразу. Дзевяць гадоў стараннай вучобы, надзеі, якія так і не збыліся. Раней я з гордасцю называла сваю прафесію. А зараз? У што ператварылі гэту прафесію? Насмешкі, здзекі не толькі дзяцей, але і бацькоў, у якіх столькі правоў, што забылі пра свае абавязкі. Адно іх слова — і ты, настаўнік, — ніхто, і завуць цябе — Нішто. Імкнешся гуманна адносіца да таго, хто можа лёгка пакрыўдзіць цябе, каму няма ніякай справы да таго, што ты не спіш паўночы, каб зрабіць для яго ўрок цікавым і займальным, каб данесці да яго ўсё самае высокае — а яму гэта патрэбна? У яго і так будзе ўсё неабходнае, аб чым ты, настаўнік, і не марыш.