- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Год пратэстаў на "Граніце": "Каб рабочых не называлі рабамі". Аглядаючыся на змаганне за правы рабочых на прадпрыемстве "Граніт" у Мікашэвічах, старшыня незалежнага прафсаюза прадпрыемства Алег Стахаевіч лічыць, што пратэст збольшага быў паспяховы. "Першая і галоўная мэта была - утварыць свой незалежны прафсаюз для вырашэння сваіх жа праблемаў на працоўным месцы. Бо ні адміністрацыя, ні афіцыйны прафсаюз гэтым не займаліся".