- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля з'яўлення на свет у полацкай радзільні на Верхнім замку я маю ўжо дзесятае па ліку жытло і - дарма што вокны маёй цяперашняй кватэры выходзяць на гармату ля ўвахода ў Нацыянальны музей - рэшту зямнога тэрміну спадзяюся бавіць у клопатах выключна мірных і ў дом свой вечны выправіцца менавіта адсюль. Перабіраючы ў хатнім зацішку згадкі пра былыя жыццёвыя прыстанкі, я пешчу ўдзячнае пачуццё да кожнага з іх, але нязменна прыходжу да адной высновы: найбольш плённымі з гледзішча экзістэнцыяльнага досведу былі гады, звязаныя з сямейным інтэрнатам. Тым самым інтэрнатам, што і сёння можна адшукаць водбліз Дзвіны паміж кінатэатрам «Космас» і манументам першаму намёту наваполацкіх будаўнікоў, да бетонавай агароджы якога былі некалі прышрубаваныя жалезныя літары, што складаліся ў лозунг «Слава строителям коммунизма!». (фрагмент)