- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ Факультэт міжнародных адносін, адзяленне культуралогіі, займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша прозу, верлібры, літаратурныя праекты, апавяданні, п’есы, эсэ. Аўтар кнігі апавяданняў “Помнік атручаным людзям” (Галіяфы. Мінск 2009) якая была намінавана на літаратурную прэмію Залатая Літара 2009 і ўвайшла ў шорт-ліст, а таксама дадзеная кніга ўвайшла ў спіс пяці лепшых кніг 2009 года, паводле незалежнага рэйтынгу Ганны Кісліцынай і Радыё Свабода - “Пяцікніжжа Свабоды”. Аўтар кнігі казак “Казкі: гісторыі (не) пра нас” (Галіяфы. Мінск 2010), ілюстратар – Васіліса Паляніна.