- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На самай высокай галінцы сасны сядзіць Лесавічок. Ля вершаліны ігліца мяккая, маладзенькая, нібыта пакрытая воскам... І сама вершаліна, як загарэлая дзявочая шчака — бурштынавая, гладкая... Леcaвік пагойдваецца на сваёй галінцы ў свеце аблачынна-сонечным, хвойна-карункавым, і глядзіць на мяне пpaз квадратнае шкло стандартнага акна Дома творчасці пісьменнікаў. У «нумары» — задуха, а там, дзе сядзіць Лесавічок, ветрык... (фрагмент)