![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 1994
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 1994 by Андрэй Федарэнка
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); MiOKB — biblioteka Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (egzemplarz papierowy); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: MiOKB — [521], [522], [523]
Да магчымага Чытача. Гэтая кніга, шаноўны магчымы чытач, пісалася мною амаль чатыры гады. Я пісаў свае апавяданні і аповесці, шчыра спадзеючыся, што выказваю ў мастацкай форме пэўныя настроі, думкі частачкі блізкіх мне па духу людзей, я цешыў сябе надзеяю, што нейкаму незнаёмаму майму аднадумцу ад гэтай кніжкі стане трошкі лягчэй жыць — магчыма, ён адчуе сябе не такім адзінокім і знойдзе ў асобе аўтара для сябе сябра. Калі ж я сабраў кніжку, падправіў яе, шмат што перапісаў нанова, перачытаў больш уважліва яшчэ раз — як бы чужымі вачыма, калі ўспомніў тыя вусныя і пісьмовыя водгукі на маё раней друкаванае — я ўбачыў самы вялікі недахоп гэтай кніжкі. Я зразумеў, што яна не зможа задаволіць нават самага нястрогага, паблажлівага чытача, бо не дае адказу на пэўныя пытанні, у прыватнасці, — для чаго аўтар усё гэта пісаў і што ён гэтым хацеў сказаць? I даць адказ на гэтыя пытанні мастацкім творам нельга. Кніжцы патрэбна нейкае іншае завяршэнне.
Autorzy białoruscy: Федарэнка Андрэй
Katalog: Kamunikat.org | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Spis treści
Мой сусед Іван, як толькі падап’е ў кампаніі, так заводзіць адну й тую ж пласьцінку: пачынае скардзіцца, што ў свой час ад уладаў пацярпеў. “Каб ня гэтая пляма на маёй біяграфіі, — так і кажа ён, — я б цяпер, можа, не баранак круціў, а чалавекам быў бы”. І замаўкае. Натуральна, адразу пачынаецца — што, ды як, ці не рэпрэсаваныя сваякі тут замешаныя, ці не крымінальная якая дурасьць па малалецтве? Аказваецца ж вось што. (фрагмент) Więcej »
Калі яно пачалося? Гэтае раптоўнае абвастрэнне зроку, слыху, пахаў? Я спачатку нават не зразумеў, што адбылося, падумаў, змена ад таго, што я ў новых акулярах, — раней не бачыў машыну на другім баку вуліцы, а цяпер мог разгледзець нават нумар яе. Але гэта быў не столькі фізічны, колькі духоўны ўздым, нейкая яснасць, упэўненасць, разуменне сутнасці кожнай рэчы. Мінулай восенню? Не, раней, у жніўні, нават у канцы жніўня. (фрагмент) Więcej »
Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Więcej »
Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія га... Więcej »
Аляксей Дарафей, ці Леанід Дарафей (у пашпарце і ў ваенным білеце ён пісаўся Аляксей, а людзі, у тым ліку і родная маці, звалі яго Лёня: чамусьці сярод беларусаў распаўсюджана такая блытаніна) — дык вось, у гэтага Леаніда-Аляксея па прозвішчы Дарафей пачала кепска заводзіцца яго «Кіа». Пасля працы ён заехаў у райцэнтр на станцыю тэхнічнага абслугоўвання. Знаёмы механік пакалупаўся і сказаў, што трэба мяняць стартар, назваў суму — восемд... Więcej »
На тратуары цені ад дамоў, таму ідзеш, як па веліканскай шахматнай дошцы, з цёмнага квадрата ў светлы, ды яшчэ стараешся не наступіць на хвост голубу, які ўпарта бяжыць паперадзе, абмінаючы расчаўленыя ржава-аранжавыя рабінавыя ягады. Самі дрэўцы, некалі падрэзаныя і цяпер карлікавыя, з куксамі замест вершалін, растуць на газоне за метр ад праезджай часткі, і пад імі то нагінаецца ракам, то прысядае ў траве на кукішкі мужчына з цэлафан... Więcej »
Яна прыехала ў вёску ў верасні і засялілася ў хатцы на пагорку каля студні — акурат насупраць хаты Васіля Ропата. «Зброд», — першае, што падумаў Ропат, які адчуваў інстынктыўную варожасць да ўсяго нетутэйшага, не мясцовага. Ён стаяў у сваім двары каля плота, нябачны, надзейна схаваны зараснікамі дзікіх сліў і, адхінуўшы калючую галіну, у прасвет назіраў за няпрошанай суседкай. Адсюль усё было відаць як на далоні. Студня, пагорак, голы ... Więcej »
Пачаць з таго, што Шаўцоў-Бузук напісаў раман. Не, ён не быў прафесійным літаратарам, адукацыю меў — будаўнічае ПТВ, і працаваў па сваёй спецыяльнасці — мулярам-бетоншчыкам чацвёртага разраду. Гадоў яму было за пяцьдзясят. Жыў ён з «падсяленнем», займаючы ў кватэры адзін пакой з трох — разам з чужымі людзьмі: муж, жонка, сынок васьмі гадоў. Так сабе сямейка, не сказаць каб спакойная. Што ж падштурхнула гэтага Шаўцова-Бузука, нашага геро... Więcej »
Калі ў 1990 годзе мне выпала магчымасць паехаць у Манголію, з якой радасцю я згадзіўся. Я не ведаў тады, што пісьменніку зусім неабавязкова «пазнаваць жыццё», што ўвогуле пісьменнік ведае рэальнае жыццё нашмат менш за звычайных людзей — хаця б таму, што нельга знаходзіцца ў двух месцах адначасова: трэба альбо сядзець за сталом у кабінеце перад аркушам паперы і грызці кончык ручкі ці за ноўтбукам на кухні, — або ісці «ў народ». Навучыцца... Więcej »
– Я тройчы сталічны чалавек, — казаў ён. — Нарадзіўся ў Плешчаніцах, вучыўся ў Лагойску, жыву ў Мінску; а так як у Беларусі тры сталіцы: Мінск, Лагойск і Плешчаніцы, то… Да вайны ён паспеў скончыць тры класы пачатковай школы. Потым — вайна, блакада, хаванне ад немцаў па лясах і балотах, голад, холад (у 2002 годзе я пачуў ад Ніла Гілевіча, што «Пташнікаў амаль усё жыццё з адной ныркай», — несумненна, вынік таго ліхалецця). Далей біяграфі... Więcej »