![]() |
![]() |
Сучасны беларускі літаратурны працэс — вельмі размаіты і шматгранны. XXI стагоддзе, падараваўшы чалавецтву амаль неабмежаваныя магчымасці для камунікацыі і значна пашырыўшы інфармацыйныя абсягі, у той жа час істотна звузіла духоўны кругагляд. І не таму, што чытаць сталі менш — наадварот: колькасць тэкстаў, што прадуцыруюцца і спажываюцца, шматкроць узрасла. Айчынная ж літаратура за адносна кароткі тэрмін — апошнія два-тры дзесяцігоддзі ... Болей »
Багата выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну Уладзіміра Караткевіча і ўспаміны пра яго, у кнізе асэнсоўваецца постаць гэтага самабытнага і арыгінальнага творцы. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў вышэ... Болей »
Беларуская паэзія, акрамя іншага, уяўляе цікавую, змястоўную кнігу Прыроды, арыгінальнае прачытанне якой і прапануецца ў гэтай кнізе. Аўтар раскрывае эстэтыка-філасофскі, духоўны і экалагічны змест пейзажнай лірыкі, паказвае, што пейзаж — актыўны сродак унутранага самавыяўлення і мастацкага светапазнання. Разглядаюцца вобразы прыроды, якія складаюць аснову нацыянальнай паэтычнай свядомасці. Кніга будзе карыснай пры вывучэнні пейзажнай л... Болей »
Кніга складаецца з літаратуразнаўчых нарысаў, прысвечаных розным жанрам, аўтарам і творам айчыннага пісьменства. Сярод аб’ектаў цікавасці даследчыка беларускай эміграцыі і архівіста з Нью-Ёрка — творчасць З. Бядулі, Ю. Віцьбіча, Я. Дылы, У. Караткевіча, Р. Крушыны, В. Ластоўскага, Я. Юхнаўца і іншых. Пры гэтым паэзія і проза эміграцыйных ды метрапольных аўтараў разглядаецца ў непарыўнай сувязі, як неад’емныя элементы беларускай літарату... Болей »
На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і м... Болей »
Кніга выяўляе мацярык беларускай духоўнасці ў Латвіі, створаны мастацкім словам за апошнія 80 гадоў. Бальшыня аўтараў зборніка народжаныя на латгальскай зямлі. Многія нашыя суайчыннікі, далучаныя лёсам да суседняй дзяржавы, прадоўжылі творчыя райнісаўскія традыцыі прыязнасці, узаемапавагі, натхнёнай чыннасці дзеля ўмацавання векавога спараднення. «Крывіцкія руны» — пачуты водгалас крэўнага латышска-беларускага сваяцтва. Болей »
Кніга прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Асноўную частку складаюць матэрыялы праведзенага з гэтай нагоды ўрачыстага круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 г.), у якім бралі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастакі. Кнігу дапаўняюць архіўныя знаходкі і рэ... Болей »
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання. Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў в... Болей »
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П.Васючэнка падсум... Болей »
«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), Анатоля Клешчука, асабістых архіваў сям'і Адамчыкаў, Лявона Юрэвіча, творы Арлена Кашкурэвіча і Заір... Болей »