![]() |
![]() |
манаграфіі разглядаецца канцэпцыя чалавека ў беларускай і італьянскай прозе ХХ стагоддзя на тэму Другой сусветнай вайны. На прыкладзе твораў А. Адамовіча, Я. Брыля, В. Быкава, К. Чорнага, І. Чыгрынава, Э. Вітарыні, М. Вентуры, П. Леві, А. Маравія, Б. Фенольё і іншых аўтараў вызначаюцца асноўныя тэндэнцыі ў рэпрэзентацыі ўнутранага свету асобы. На падставе аналізу дынамікі эвалюцыі канцэпцыі чалавека вызначаюцца стадыі яе фарміравання і ... Болей »
У кнізе прадстаўлены сцэнарыі народных свят, абрадаў, даюцца метадычныя парадьх па іх правядзенні у навучальных установах. Адрасуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, выхавальнікам, кіраўнікам фальклорных і тэатральных гурткоў. Болей »
Багата выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну Уладзіміра Караткевіча і ўспаміны пра яго, у кнізе асэнсоўваецца постаць гэтага самабытнага і арыгінальнага творцы. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў вышэ... Болей »
Беларуская паэзія, акрамя іншага, уяўляе цікавую, змястоўную кнігу Прыроды, арыгінальнае прачытанне якой і прапануецца ў гэтай кнізе. Аўтар раскрывае эстэтыка-філасофскі, духоўны і экалагічны змест пейзажнай лірыкі, паказвае, што пейзаж — актыўны сродак унутранага самавыяўлення і мастацкага светапазнання. Разглядаюцца вобразы прыроды, якія складаюць аснову нацыянальнай паэтычнай свядомасці. Кніга будзе карыснай пры вывучэнні пейзажнай л... Болей »
Аўтар кнігі пранікнёна распавядае аб творчасці і цяжкіх выпрабаваннях трох славянскіх геніяў, неўміручай славе К.Каліноўскага. Уражвае загадкай К. Чорнага, расказам пра ўплыў М. Багдановіча на школьнікаў, пра адзінокага Я. Коласа, пакутніка С. Новіка-Пяюна, памяткую 95-гадовую А. Васілевіч, маладжавага стогадовага Б. Кіта, пра маштабную постаць А. Вярцінскага, адметных творцаў Г. Далідовіча і А. Федарэнку, В. Андрыеўскага і Ф. Баторына,... Болей »
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання. Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў в... Болей »
«Выбранае» Міхася Кавыля (1915–2017), беларускага паэта — эмігранта ў ЗША, — першае пасьля больш як трыццацігадовага перапынку выданьне ягонай творчай спадчыны. Удзельнік беларускага літаратурнага працэсу канца 1920-х — пачатку 1930-х, аўтар, як і шмат хто зь ягоных сяброў, быў рэпрэсаваны, адбыў свой тэрмін на Далёкім Усходзе й празь некаторы час змог вярнуцца на Бацькаўшчыну, каб зноў пакінуць яе ў 1944-м. У творах Міхася Кавыля: і ў ... Болей »
Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткев... Болей »
На сучасным этапе развіцця беларускага літаратуразнаўства прыкметна ўзмацніліся тэндэнцыі да ўважлівага і ўсебаковага вывучэння паэтыкі літаратуры. Прадметам даследавання ўсё часцей становяцца паэтыка, мастацкая сістэма таго або іншага аўтара. На аснове пашырэння такіх напрацовак, паступовага назапашвання дадзеных фарміруюцца спрыяльныя ўмовы для стварэння паэтык асобных жанраў, перыядаў і стыляў, а ў перспектыве – і агульнай паэтыкі на... Болей »
У кнігу ўвайшлі артыкулы розных гадоў аб творчасці Ніла Гілевіча і Яўгеніі Янішчыц, кожны з якіх прасякнуты павагай і любоўю да паэтаў, імкненнем спасцігнуць іх лёс і творчы шлях. У выданне ўключаны вершы-прысвячэнні, дзённікавыя запісы з Нілам Гілевічам, успаміны пра Яўгенію Янішчыц і яе радаводы. Болей »