- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтае ўнікальнае выданне нарадзілася дзякуючы намаганням трох таленавітых людзей. Дадзеная кніга – гэта нізка лірычных песень Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна, аздобленая фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. 20 непаўторных лірычных вершаў у кнізе набываюць новае жыццё, фактычна пераўтвараючыся ў песні. Знакаміты беларускі музыка Алесь Камоцкі, які стаў ініцыятарам выдання, паклаў вершы на музыку. Запісаныя на дыск, яны прыкладаюцца да кнігі. Акрамя таго, да кожнага верша ў кнізе змешчаны нотныя запісы. Дарэчы, "Каб аднойчы" – пятае выданне вершаў Барадуліна, ініцыятарам і ўкладальнікам якога стаў Алесь Камоцкі. Непаўторнае стылёвае аздабленне кнігі – праца прафесійнага амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. Джон займаецца фатаграфіяй з 1968 года, за гэты час здымаў у 50-ці краінах на чатырох кантынентах. З 2006 года традыцыяй для фатографа стала праца ў Беларусі. Каля 90 дзён штогод амерыканец праводзіць, фатаграфуючы беларускую глыбінку. У кнізе "Каб аднойчы" змешчана 20 унікальных фотаздымкаў. Кожны са сваім характарам, за кожным стаіць асабістая гісторыя жыцця беларускіх вяскоўцаў.