- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Беларускае пяціборства” – алімпіяда, унікальная не толькі ў межах Магілёўскай вобласці, але і ўсёй рэспублікі. Фармальна бацькі і вучні маюць права выбіраць мову навучання, рэальна такой магчымасці ў іх няма… Алімпіяды па ўсіх прадметах (акрамя алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, вядома) праводзяцца выключна на рускай мове. Гэта своеасаблівая дыскрымінацыя беларускамоўных вучняў, якія, на шчасце, усё яшчэ ёсць. І таму “Беларускае пяціборства” каштоўнае па некалькіх прычынах. Па-першае, яно дае дзецям магчымасць выконваць заданні на той мове, якая для іх родная. Па-другое, прымушае задумацца: “А ці ведаю я родную мову, літаратуру, гісторыю?” Па-трэцяе, пяціборства – гэта мікраасяроддзе, у якім можна гаварыць па-беларуску і не лавіць на сабе здзіўленыя позіркі.