be
epub

Каля дзікага поля

Арлоў Уладзімер
Апавяданне

Разам з ноччу на галявіну апусцілася мёртвая вусціш. Здавалася, яна запанавала ўжо да самае раніцы, але неўзабаве ў небе зашумелі крылы і, на імгненне пагасіўшы сярпок маладзіка, галявіну абляцела вялікая чорная птушка. — Крук-крук-крум! — прыцішана крыкнуў крумкач і важка сеў на дзіду, што тырчала між лапатак войніка ў славянскім шышаку. Войнік шырока раскінуў рукі, быццам у той астатні міг, калі адлятала душа, хацеў абняцца з кімсьці на адвітанне, абняўся ж з самой зямлёю. Каля яго ляжаў конь і тры раскосыя воі ў пашчапаных шаломах з дубовых дошчачак. Доўгая дзіда заківалася і нахілілася ніжэй. Крумкач павярнуў галаву і проста пад сабою ўбачыў яшчэ аднаго чалавека, таго самага, якога шукаў... (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
  • Дата выхаду: 2005
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2005 by Уладзімер Арлоў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Час чумы: Гістарычныя аповесці. Апавяданні — Мінск: Логвінаў, 2005. — 206 с.; ISBN 985-6701-76-7
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org