be
pdf epub

Каляровая Затока

Васючэнка Пятро
экалагічная казка : для малодшага школьнага ўзросту

Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся ў забруджанай рэчцы, між іншым, таксама жыць хочацца… Грацыёзнай Хахулі, старой Шчупачысе, няўрымсліваму Шчупачку, рамантычнаму Слімаку і ўедліваму Вадзяному Скарпіёну. Прачытай гэтую кнігу, дружа, і азірніся вакол сябе. У кожнай рэчцы, возеры, сажалцы, нават калюжыне ты знойдзеш безліч істотаў, якія нямарна прыйшлі на гэты свет… Думай пра гэта, дружа, і тады ты зразумееш, што важней: чалавечыя справы або лёс усяго жывога. Усё важнае". Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Васючэнка Пятро
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Казкі XXI стагоддзя
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 143 с. : іл.
  • ISBN: 978-985-02-1013-5
  • Copyright: © 2008 by Васючэнка П.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org