be

Каменецкий столб

На 39-ым кіламетры шашы, што вядзе ад Брэста да Белавежскай пушчы, стаіць невялікі, утульны гарадок Камянец. Хай сабе мэта вашага падарожжа—палюбавацца запаветным цудам беларускай прыроды, не спяшайцеся хутчэй праімчацца міма, затрымайцеся ў Камянцы хоць ненадоўга. Сустрэчныя абавязкова падкажуць, як знайсці знакамітую вежу—гонар гараджан. І вось вы стаіце перад унікальным помнікам абарончага дойлідства ўсходніх славян, зачараваныя яго суровай прыгажосцю. Дакраніцеся да цаглін. Ці не здаецца вам, што яны захоўваюць цеплыню рук старажытных будаўнікоў? А мабыць, вам памроілася, быццам непахісныя сцены ўздрыгваюць? Гэта дрэмле ў іх памяць пра даўнія грозныя бітвы.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Творческая студия Союза журналистов БССР
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1972
  • Рэдактар: Алексеюк М.
  • Выдавец: Творческая студия Союза журналистов БССР
  • Выдавецтва/ друкарня: Фотожизнь
  • Памеры: 6с., 17см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Турыстыка
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1171
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org