“Каменныя казкі” Андрэева атрымалі “Залатую літару”
2025-03-28 16:58
Пісьменнік і мастак Адам Глобус абвясціў пераможцу сваёй штогадовай суб’ектыўнай прэміі. Такім чынам “Залатую літару” і званне найлепшай кнігі 2024 году атрымлівае кніга “Каменныя казкі” Аляксея Андрэева.
Адам Глобус апублікаваў вердыкт у фэйсбуку, дадаўшы: “Акром тэкстаў мне спадабалася мастацкае аздабленне, паліграфічнае выкананне і прадмова Сяргея Харэўскага“.
Аляксей Андрэеў — сукльптар, літаратар і заснавальнік часопіса “Маналог”. У 2024 годзе выдаў незвычайную кнігу-альбом з назвай “Каменныя казкі”. Кніга з паралельнымі беларуска-ангельскімі тэкстамі выйшла з друку ў выдавецтве “Regula”.
Каменныя героі казак Андрэя Аляксеева.
Instagram аўтара.