Камунікат на фестывалі PRADMOVA ў Познані
2025-11-06 20:44
«Рамаз з PRADMOVAJ мы наведалі ўжо ў гэтым годзе Вільню і Прагу. Цяпер час на Познань, дзе будуць нашыя Аўтары, нашыя кнігі, нашыя сустрэчы!» - гаворыць кіраўнік Фонду Яраслаў Іванюк.
Кірмаш будзе працаваць:
Субота, 8 лістапада 10.30 - 18.00
Нядзеля, 9 лістапада 11.30 - 18.00
Poznań, al. Niepodległości, 4, Wydział Neofilologii, вестыбюль
Сустрэчы з нашымі Аўтарамі
Севярын Квяткоўскі «Мы ідзём на Марш!»
Uniwersytet Adama Mickiewicza, Wydział Neofilologii (al. Niepodległości 4), пляцоўка В (аўд. 01В)
Субота, 8 лістапада 2025
13.30-14.10
Севярын Квяткоўскі новай кнігай
«Мы ідзём на Марш!» прэзентуе ўласную кароткую іранічную прозу. Гісторыі ўзятыя з жыцця беларусаў ад пачатку 1990-х і да моманту зліцця людзей у адно бясконцае мора радасці свабоды ў 2020 годзе. Станаўленне беларусаў як супольнасці праз асабістыя гісторыі.
Уладзімір Арлоў «Імёны Свабоды (частка 2)
»Uniwersytet Adama Mickiewicza, Wydział Neofilologii (al. Niepodległości 4), пляцоўка А (аўд. С2 )
Субота, 8 лістапада 2025
14.30-15.10 Уладзімір Арлоў распавядзе пра працу над другой часткай кнігі
«Імёны Свободы», што складаецца з трох раздзелаў: «Да Беларусі» (1772 – 1918), «Дзеля Беларусі» (1918 – 1991), «У Беларусі» (1991 – 2025). У кнізе 365 герояў і гераінь, жыццёвы шлях якіх ужо завяршыўся. У праграме прэзентацыі: гісторыя стварэння кнігі ў супрацы з Фондам Kamunikat.org,
творчыя вандроўкі ў беларускія дыяспары 15 краін і адкрыццё новых герояў.
Уладзімір Арлоў – пісьменнік і гісторык, аўтар каля 50 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Лаўрэат шэрагу незалежных беларускіх і міжнародных літаратурных прэмій, у тым ліку “Еўрапейскі паэт свабоды” (Польшча, 2010), імя Ежы Гедройця (Беларусь, 2018).
Зміцер Бартосік: Ці магчыма беларусу перарасці свае даўнія страхі…Uniwersytet Adama Mickiewicza, Wydział Neofilologii (al. Niepodległości 4), пляцоўка А (аўд. С2)
Нядзеля, 9 лістапада 2025
12.20-13.00Кнігі
Змітра Бартосіка паўсталі з радыёперадачы «Падарожжы Свабоды». Напрацягу 15-ці гадоў аўтар калясіў па беларускіх дарогах у пошуках таямніц. Тых гісторый, якія хаваліся нават ад дзяцей і ўнукаў. У кнізе
«Быў у пана верабейка гаварушчы...» паўстаюць гісторыі беларускіх крыўдаў. Ад савецкіх начальнікаў, ад польскіх паліцыянтаў, ад нямецкіх акупантаў і ад савецкіх партызанаў. Кніга
«Забіць Упалмінзага» — гэта ўжо пра дзейсны адказ на крыўду. Пра паваенны ўзброены стыхійны супраціў сялян супраць калектывізацыі і саветызацыі. Але, нягледзячы на такі трагічны змест, аўтар заўжды спрабаваў адшукаць камічную ноту. Бо жыццё наша — трагікамедыя. Аўтар спрабуе адказаць на пытанне: наколькі глыбока ў сённяшніх беларусах пасяліўся даўні страх і адкуль бярэцца воля да супраціву?
Зміцер Бартосік запрашае да разваг над гэтымі пытаннямі.
Абедзве кнігі перавыдаў Фонд Kamunikat.org
Сёлетні лозунг фестывалю —
«Птушкі бяз гнёздаў» — адсылае да асобы
Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. Гэта менавіта Фонд Kamunikat.org у гэтым годзе выдаў успаміны
Ларысы Геніюш пад такім загалоўкам на беларускай і польскай мовах.
«
Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі бяз гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога» - пісала Ларыса Антонаўна.