Камунікат на Фестывалі PRADMOVA ў Варшаве
2025-11-20 23:46
Былі ўжо Вільня, Прага і Познань - час на Варшаву!!!
«Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі бяз гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога» - пісала Ларыса Антонаўна.
Успаміны на беларускай і польскай мовах можна будзе набуць на кніжным кірмашы падчас
варшаўскай Pradmovy.
Вядома ж, будуць таксама іншыя кнігі выдадзеныя
Камунікатам.
Кірмаш будзе працаваць:
Субота, 22 лістапада / 10.00–20.30
Нядзеля, 23 лістапада / 10.30–19.00
Free Belarus Museum, ul. Foksal 11, Warszawa
Сустрэчы з нашымі Аўтарамі:
«Кожны дзень з новым героем”: Імёны Свабоды. Частка 2»
Free Belarus Museum, ul. Foksal, 11, пляцоўка А
Субота, 22 лістапада 2025 / 13.00-13.40
Уладзімір Арлоў распавядзе пра працу над другой часткай кнігі «
Імёны Свободы», якая складаецца з трох раздзелаў: «Да Беларусі» (1772–1918), «Дзеля Беларусі» (1918–1991), «У Беларусі» (1991–2025). У кнізе 365 герояў і гераінь, жыццёвы шлях якіх ужо завяршыўся. У праграме прэзентацыі гісторыя стварэння кнігі ў супрацы з Фондам Kamunikat.org, творчыя вандроўкі ў беларускія дыяспары 15 краін і адкрыццё новых герояў. Як чытаць «Імёны Свабоды»?
«Беларуская Майстроўня – паветраны шар беларускай незалежнасці» - сустрэча і канцэрт Лявона Вольскага
Free Belarus Museum, ul. Foksal, 11, пляцоўка А
Субота, 22 лістапада 2025 / 20.40
«Беларускі снайпер» - сустрэча з аўтарам Лешэкам Шэрэпкам, былым амбасадарам Польшчы ў Менску Free Belarus Museum, ul. Foksal, 11, пляцоўка А
Нядзеля, 23 лістапада 2025 / 14.10-14.50
Раман
«Беларускі снайпер» натхнёны найлепшымі творамі Тома Клэнсі і Роберта Ладлума. Ён выдатна адлюстроўвае сучасную беларускую рэальнасць, а таму дазваляе глыбей зразумець як сутнасць аўтарытарнага рэжыму, так і матывы тых, хто наважваецца рызыкаваць жыццём, каб яго перамагчы.
Сістэма разглядае людзей у якасці інструментаў, змагаецца з іх салідарнасцю і незалежнасцю, манапалізуе праўду і навязвае ўласны кодэкс паводзін.
«Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» - пра падзеі з першай паловы 80-х гадоў ХХ ст. у Менску распавядзе іх удзельнік Сяргей Шупа
Pałac Staszica (Nowy Świat, 72), sala 268
Нядзеля, 23 лістапада 2025 / 15.10-16.10«
Гэтая гісторыя пачалася на Каляды напрыканцы 1980 года. Так безнадзейна пуста было на Цэнтральнай плошчы ў Менску, так халодна й цёмна, што раптоўны натоўп калядоўнікаў, які ўваліўся ў гэтую халодную цёмную пустату, выглядаў ці то дурным жартам, бо тады не жартавалі, ці то збоем у адзінстве часу й месца, ці то праўдзівым цудам. Беларуская ідэя, якую доўгія дзесяцігоддзі захоўвалі й спелілі ў падполлі ды ва ўласнай душы, вырвалася на прастору жыцця, каб захопліваць усё новых прыхільнікаў, аж пакуль іх не набярэцца досыць, каб у Беларусі сталася Беларусь».
З
«Майстроўні» бярэ пачатак мноства моладзевых суполак па ўсёй Беларусі, з якіх урэшце вырасце Беларускі Народны Фронт. Акурат сёлета Майстроўні спаўняецца
45 гадоў. А
Фонд Kamunikat.org перавыданнем кнігі адзначае ўласныя
25-я ўгодкі.