- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У даўныя часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. Тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколіня сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры. Так, як і цяпер, на прасторы Беларусі было шмат азёраў і рэкаў. Заміж, каб прасякаць дарогі празь лясы, нашыя прародзічы пераяжджалі зь месца на месца па вадзе - рэкамі ды азёрамі. Таксама ля вады будавалі старадаўныя Беларусы свае першыя паселішчы. Каля паселішчаў былі невялікія палеткі ворнай зямлі, дзе сеялі збожжа. (Фрагмент)