- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пяцьдзясят гадоў таму, 28 снежня 1971 года, у Беларускім Доме ў Лондане, заснаваным айцамімарыянамі, якія эмігравалі на Захад, памёр Дамінік Аніська. Гэты чалавек быў выбітным беларускім рэлігійным публіцыстам. Усё яго свядомае жыццё прыпала на ХХ стагоддзе, калі арміі розных дзяржаў змагаліся за зямлю, дзе жылі беларусы, а грамадскія і палітычныя дзеячы – за душу беларуса. А ён увесь гэты час служыў беларускаму народу сваёй рэлігійнай публіцыстыкай. Дамінік Аніська нарадзіўся 12 студзеня 1888 года ў вёсцы Слойнікі, што за некалькі кіламетраў ад горада Саколка, які знаходзіцца ў Польшчы каля мяжы з Беларуссю. Многія чытачы, пэўна, чулі пра Саколку з нагоды эўхарыстычнага цуду, які здарыўся там у 2008 годзе: камунікант, што выпадкова зваліўся на падлогу ў касцёле, праз некаторы час набыў выгляд тканкі чалавечага сэрца. Яшчэ можна ўзгадаць, што ў 1654 годзе ў Саколку быў часова перанесены абраз Маці Божай з Будслава, бо айцы-бернардыны ўцяклі туды перад надыходам маскоўскіх войскаў.