be
pdf

Каталіцкі веснік 1 (94) 2019

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Папа Францішак ухваліў дактрынальны адказ Кангрэгацыі Веравучэння на маральны сумнеў, які датычыцца правамернасці гістэрэктаміі або выдалення маткі ў некаторых выпадках. Дакумент быў абнародаваны 3 студзеня 2019 года. Падкрэсліваецца, што дактрынальнае тлумачэнне тычыцца спецыфічных выпадкаў, якія не былі разгледжаныя ў папярэднім дакуменце на гэту тэму – “Адказе на сумневы адносна стварэння непраходнасці матачных труб і на іншыя пытанні” (Risposte ai dubbi proposti circa “l’isolamento uterino” ed altre questioni) ад 31 ліпеня 1993 г. Гэты дакумент, які застаецца правамоцным, “расцэньвае выдаленне маткі (гістэрэктамію) у тым выпадку, калі яна ўяўляе сур’ёзную пагрозу для жыцця ці здароўя маці, як маральна дапушчальнае, і расцэньвае як недапушчальнае, як спосаб прамой стэрылізацыі, выдаленне маткі і стварэнне непраходнасці матачных труб з намерам зрабіць немагчымай патэнцыйную цяжарнасць, каторая можа ўяўляць некаторую рызыку для маці”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-01
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2019 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org