be
pdf

Каталіцкі веснік 10 (127) 2021

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Пантыфік лічыць галоўнымі аспектамі працы фармацэўта штодзённую руціну і “схаванае” служэнне. Гэта важна ў многіх прафесіях, дзе неабходныя цярпенне, настойлівасць і дакладнасць. Калі гэтыя рысы суправаджаюцца малітвай і любоўю, нараджаецца “святасць штодзённага жыцця”. Святы Айцец звярнуў увагу на важнасць прафесіяналізму бальнічнага фармацэўта, які разам з урачом “даследуе, эксперыментуе, прапануе новыя шляхі; заўсёды знаходзіцца ў непасрэдным кантакце з пацыентам”. Такая здольнасць разумець хваробу і пацыента часам вырашае самыя складаныя клінічныя сітуацыі. У гэтай прафесіі важна таксама этычнае вымярэнне, прычым у асабістым і грамадскім аспектах. У першым выпадку гаворка ідзе пра пастаянную ўвагу да жыцця пацыента. “І гэта ў некаторых сітуацыях прадугледжвае супраціў сумлення, што з’яўляецца не здрадай, а, наадварот, вернасцю сваёй прафесіі, калі ён слушна матываваны. Гэта асуджэнне несправядлівасці, учыненай супраць нявіннага і безабароннага жыцця”, – адзначыў Папа Францішак, маючы на ўвазе, між іншым, аборты. Этычнае вымярэнне ў грамадскім аспекце прадугледжвае сітуацыю, калі “стратэгіі аховы здароўя, накіраваныя на дасягненне справядлівасці і агульнага дабра, застаюцца эканамічна і этычна ўстойлівымі”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-10
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Copyright: © 2021 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org