- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 лістапада Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч выступіў з паведамленнем адносна крызісу з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы. Каталіцкі Касцёл з вялікай увагай назірае за цяперашняй сітуацыяй, звязанай з крызісам з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы. Тысячы чалавек, што паходзяць з розных краін Блізкага Усходу, у пошуках лепшага жыцця бягуць ад шматлікіх цяжкасцяў, з якімі яны сутыкнуліся ў сваіх родных краінах, і жадаюць знайсці іншае месца жыхарства для сябе і для сваіх сем’яў. Незалежна ад цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі, праблема з мігрантамі патрабуе тэрміновых канкрэтных рашэнняў, вымагае кантролю над патокамі міграцыі і салідарнасці ўсіх, каб пайсці насустрач людзям, асабліва дзецям і жанчынам, якія на працягу многіх дзён застаюцца заблакаванымі на мяжы Беларусі з Еўрапейскім Саюзам. Каталіцкі Касцёл заўсёды блізкі да тых, хто пакутуе або знаходзіцца ў цяжкіх жыццёвых абставінах, і праз сваю арганізацыю Caritas імкнецца прыйсці з гуманітарнай дапамогай тым, хто мае ў ёй патрэбу. Я задаволены, што дыяцэзіяльныя Caritas гэтай краіны, таксама як і Caritas у Польшчы распачалі збор дапамогі для мігрантаў, каторыя чакаюць неадкладных рашэнняў.