- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (Ян 2,13-22), Папа Францішак патлумачыў, чаму Езус выгнаў гандляроў са святыні. Збаўца кіраваўся любоўю і клопатам пра Божы дом, які зрабілі гандлёвым цэнтрам, дадаў ён. Езус убачыў у ерусалімскай святыні “тых, хто гандляваў валамі, авечкамі і галубамі, мянялаў”. Паводле Папы, святыня была напоўненая сапраўднымі ідалапаклоннікамі, тымі, хто больш пакланяўся грашам, чым Богу. Папа Францішак заклікаўпаразважаць пра тое, што адбываецца сёння ў касцёлах: ці сапраўды яны з’яўляюцца месцамі малітвы і сустрэчы з Богам; ці садзейнічаюць святары гэтаму. Папа прызнаўся, што у адным касцёле бачыў прэйскурант на сакраманты.