be
pdf

Каталіцкі веснік 12 (129) 2021

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Надзея займае адметнае месца сярод духоўных рысаў чалавека. Бо пакуль яна існуе, мы гатовыя пераносіць нават вялікія выпрабаванні. Таму так важна, каб яна была моцнай. Асабліва зараз, калі свет усё яшчэ стаіць перад выклікам пандэміі, калі між краінамі трывае напружанасць, а спакой застаецца ўсё яшчэ толькі нашай марай. Сярод гэтага смутку і няпэўнасці зноў чутны вокліч: “Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго”! Гэта не проста даніна рэлігійнай традыцыі, афарбаванай святочнай дэкарацыяй, ці спроба забыцца на нейкі час, акунуўшыся ў святочную мітусню. Гэта – вызнанне праўды, з якой бярэ пачатак тая самая надзея, якая трымае нас пры жыцці. Больш за тое, надзея, якая выводзіць нас нават па-за межы зямнога жыцця! Бо “...хто верыць у Мяне, мае жыццё вечнае”! (Ян 6,47). Наша культура і цывілізацыя моцна закаранёныя ў хрысціянскіх каштоўнасцях. Усё тое лепшае, што сёння маем, так ці інакш звязана з адкрытай нам у Святым Пісанні Божай Мудрасцю, якая знайшла сваё найвышэйшае праяўленне ва ўцелаўлёным Божым Слове. Слове, якое “...сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1,14). Менавіта Божая Мудрасць заўсёды ратавала чалавека, калі ён быў ёй паслухмяны. І наадварот, клопаты і праблемы ўзнікалі тады, калі гэтая Мудрасць была адкінутай і забытай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-12
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Copyright: © 2021 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org