be
pdf

Каталіцкі веснік 2 (119) 2021

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Падчас знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (1772–1917 гг.) дзяржаўная палітыка адносна Каталіцкага Касцёла неаднаразова змяняла свой кірунак. Што датычыцца моўнага пытання, то тут змяніліся два вектары. Першапачаткова выкарыстанне рускай мовы ў каталіцкім набажэнстве наўпрост забаранялася дзяржаўнымі ўладамі. Гэта было выклікана іх страхам перад магчымым распаўсюджаннем каталіцызму сярод праваслаўных вернікаў. Пераходы з праваслаўя ў іншыя веравызнанні былі заканадаўча забароненыя. Паўстанне 1863–1864 гг. узмацніла русіфікацыйныя планы ўладаў, у тым ліку адносна Каталіцкага Касцёла на беларуска-літоўскіх землях. Польская мова, якая да таго часу выкарыстоўвалася ў касцёле побач з лацінскай* (падчас казанняў і ў дадатковым набажэнстве), павінна была быць заменена на рускую. 25 снежня 1869 г. Аляксандрам ІІ выдадзены ўказ, што адмяняў забарону Мікалая І выкарыстоўваць рускую мову ў каталіцкім набажэнстве, і дазваляў яе выкарыстанне там, дзе гэта “адпавядала патрэбам паствы”. “Дазвол” улады на месцах зразумелі як загад, у сувязі з чым распачалося паўсюднае выданне распараджэнняў аб адпраўленні дадатковых набажэнстваў і прамаўленні казанняў па-руску. Пераважная большасць каталіцкага духавенства і парафіян супраціўлялася русіфікацыі, матывуючы гэта адсутнасцю традыцыі і дазволу кіраўнікоў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-02
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2021 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org