- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
11 лютага 2019 года, калі Каталіцкі Касцёл у літургічны ўспамін Маці Божай Люрдскай адзначае Дзень хворых, у школе №2 г. Стоўбцы здарылася трагедыя: навучэнец 10 класа нажом забіў настаўніцу і аднаго вучня і моцна параніў яшчэ дваіх школьнікаў. Мы пытаемся ў сябе: як такое магло здарыцца ў спакойнай і памяркоўнай Беларусі? Як хлопец, каторага характарызуюць як неканфліктнага, мог здзейсніць такое жудаснае злачынства? Хто ў гэтым вінаваты? Спадзяёмся, што з часам следчыя органы выявяць матывы трагедыі. Сёння, аднак, такая складаная сітуацыя змушае нас засяродзіцца на духоўных прычынах таго, што здарылася ў Стоўбцах. Яшчэ зусім нядаўна мы дзівіліся з таго, што ў амерыканскіх школах, супермаркетах і на вуліцах страляюць, забіваюць і калечаць людзей, у тым ліку і дзяцей. Але падобная практыка становіцца рэальнасцю жыцця мірнай Беларусі.