- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
9 сакавіка ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы прайшла прэс-канферэнцыя па выніках збору подпісаў у абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і супраць прапаганды непаўналетнім гомасексуалізму і іншых палавых ненармальнасцяў. У прэс-канферэнцыі ўзяў удзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які агучыў пазіцыю Касцёла па закранутых пытаннях. Паколькі ў некаторых СМІ пасля прэс-канферэнцыі з’явіліся матэрыялы, якія скажаюць сутнасць выказванняў арцыбіскупа, партал Catholic.by звярнуўся да кіраўніка беларускага каталіцкага епіскапату з просьбай удакладніць пазіцыю Касцёла, каб выключыць магчымасць няправільнага яе разумення. Ніжэй публікуем паведамленне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. “На жаль, мы ўжо не першы раз сутыкаемся з тым, што публікацыі ў некаторых СМІ ў скажоным выглядзе перадаюць сэнс выказванняў прадстаўнікоў Касцёла па важных маральных і сацыяльных пытаннях. На прэсканферэнцыі па выніках збору подпісаў у абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і супраць прапаганды непаўналетнім гомасексуалізму і іншых палавых ненармальнасцяў я дастаткова празрыста і зразумела акрэсліў вучэнне Касцёла па згаданых пытаннях. Найбольш поўна мае выказванні былі апублікаваныя на партале Catholic.by, у рэдакцыі якога ёсць поўны запіс прэсканферэнцыі. Складваецца такое ўражанне, што некаторыя ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ўжо загадзя вызначыліся з тым, што яны збіраюцца напісаць, і не пачулі таго, што на ёй прагучала.