be
pdf

Каталіцкі веснік 3 (132) 2022

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі, якая 6 сакавіка прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак скіраваў заклік у сувязі з драматычнай сітуацыяй ва Украіне. “Дарагія браты і сёстры! Ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёз. Гэта не проста ваенная аперацыя, а вайна, якая сее смерць, разбурэнне і беднасць. Ахвяр становіцца ўсё больш, як і людзей, каторыя ўцякаюць, асабліва маці і дзяцей. У гэтай шматпакутнай краіне кожную гадзіну драматычным чынам узрастае патрэба ў гуманітарнай дапамозе. Я накіроўваю мой настойлівы заклік, каб былі па-сапраўднаму забяспечаны гуманітарныя калідоры і быў гарантаваны і спрошчаны доступ да дапамогі на абложаных тэрыторыях, каб аказваць жыццёва неабходную дапамогу нашым братам і сёстрам, прыгнечаным бомбамі і страхам. Дзякую ўсім, хто прымае ўцекачоў. Асаблівым чынам прашу, каб спыніўся ўзброены наступ і ўзялі верх перамовы і здаровы розум. А таксама, каб зноў паважалася міжнароднае права! Я хацеў бы падзякаваць таксама журналістам, якія рызыкуюць жыццём дзеля таго, каб забяспечваць інфармацыяй: дзякуй, браты і сёстры, за гэта ваша служэнне – служэнне, якое дазваляе нам быць блізкімі да трагедыі гэтага народа і дазваляе ацаніць бесчалавечнасць вайны. Дзякую, браты і сёстры”, – сказаў Пантыфік.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2022-03
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Copyright: © 2022 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org