- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя святары, кансэкраваныя браты і сёстры, дарагія вернікі, суайчыннікі! Хрысціянская вера – гэта няспынны напамін чалавецтву пра тое, што яно не пакінутае на волю сляпога лёсу. Мы не наступствы выпадковых падзей ці здарэнняў у Сусвеце, але плён творчага акту Сутнасці, недасяжнай нам у поўнай меры, але Якая паказвае нам няспынна сваю бязмежную Любоў. Сутнасці, для Якой мы з’яўляемся дзецьмі, непаслухмянасць і ганарлівасць каторых Яна выпраўляе коштам свайго пасвячэння і сваёй ахвяры. Менавіта пра гэта кажа нам Вялікдзень: твае грахі, чалавеча, прабачаныя! Але прымі, зразумей і будзь удзячны за гэта! Вялікі Пост, які мы перажылі ў гэтым годзе, быў пазначаны асаблівымі выклікамі, каторыя не павінны аднак пазбавіць нас даверу да Бога і спадзявання на Яго Айцоўскую дабрыню і міласэрнасць да кожнага чалавека. Велікодныя Святы нагадваюць нам, што Сын Божы не застаецца ўбаку ад людскіх выпрабаванняў, але сам бярэ крыж, несучы яго разам з намі, каб на ім памерці і... Уваскрэснуць! “...Будзьце адважнымі: Я перамог свет”! (Ян 16.33). І сёння мы святкуем удзел у гэтай Перамозе! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Гэта рэчаісная перамога Хрыста над грахом і смерцю няхай дапаможа нам наноў перагледзець нашае жыццё, убачыць і зразумець яго сэнс, ацаніць сваё месца ў ім і ўзважыць свае магчымасці, пагадзіцца з Ягонымі словамі: “Без Мяне нічога не можаце зрабіць” (Ян 15. 5). Так, гэта патрабуе пакоры, але прыклад таго дае нам сам Збаўца: “Ён, будучы ў постаці Бога, не скарыстаўся магчымасцю,