- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінуў Вялікі Пост, і мы сустракаем Уваскрослага Хрыста, пачуўшы Яго словы, якія ў дзень свайго Уваскрасення Ён сказаў сваім апосталам: “Спакой Вам!”(Лк 24,34). Гэты спакой каштаваў Хрысту страшных пакутаў і Крыжовай смерці. Аднак Ён не зводзіць з намі рахунак, толькі прагне, каб падараваная нам ласка не была адкінута і змарнавана. І таму Езус шукае тых, хто гэты спакой будзе здольны прыняць. Як казаў Ён калісьці сваім вучняў, высылаючы з місіяй абвяшчаць Божае Валадарства, “калі дом будзе годны, то няхай сыдзе спакой ваш на яго”(Мц 10,13). Як вернікі будзьма першымі сярод тых, хто прыняўшы гэты дар гатовы дзяліцца ім з тымі, хто ёсць побач. Хрыстос здольны прайсці нават праз замкнёныя дзверы, як у Велікодную раніцу да сваіх вучняў, аднак Ён прагне, каб сэрца, да якога стукаецца і якое яшчэ чагосьці, магчыма, не разумее і нават баіцца, не было крывадушным і абыякавым.