- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі! 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны будынак галоўнай марыйнай святыні нашай Айчыны. На вестку пра гэтую трагедыю адразу адгукнуліся людзі розных рэлігій і нацыянальнасцяў, як з Беларусі, так і з-за мяжы, працягнуўшы руку дапамогі беларускім католікам. Ужо цяпер мы скіроўваем словы шчырай удзячнасці да прыватных дабрачынцаў і арганізацый за ўнёсак у нашу супольную справу – адбудову нацыянальнага санктуарыя. Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў нядзелю Спаслання Духа Святога, 23 мая, з асаблівай руплівасцю маліцца ў інтэнцыі адбудовы будслаўскага касцёла і далучыцца да матэрыяльнай дапамогі праз складанне ахвяраванняў, збор якіх будзе праводзіцца пасля святых Імшаў у кожнай парафіі нашай краіны. Няхай заступніцтва Маці Божай спрыяе нам у як найхутчэйшым аднаўленні Яе святыні, а ўсім людзям добрай волі, якіх яднае гэтая высакародная мэта, выпрасіць бласлаўленне Божага Сына.