- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святы Айцец прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі харвацкага іерарха арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Пра гэта паведамілі 21 мая ў Ватыкане. Антэ Ёзіч заменіць на пасадзе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Беларусі венгерскага арцыбіскупа Габара Пінтэра. Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 года ў горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 года ў Спліцка-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцельнай акадэміі. З 1999 года працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. Потым, з 2003 года па 2009 год, быў сакратаром нунцыятуры ў Расіі. У 2009 годзе стаў дарадцам нунцыятуры на Філіпінах. 2 лютага 2019 года Папа прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным арцыбіскупам Цысы. Біскупскае пасвячэнне яму павінен быў удзяліць 1 мая 2019 года кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін. Аднак 7 красавіка 2019 года іерарх трапіў у аўтамабільную аварыю каля Спліта, пасля якой апынуўся ў бальніцы ў крытычным стане. 22 студзеня 2020 года арцыбіскуп Ёзіч сустрэўся з Папам Францішкам. Яго біскупская сакра павінна была адбыцца 21 сакавіка 2020 года ў базыліцы св. Пятра, аднак яе перанеслі па прычыне пандэміі COVID-19. Нагадаем, што арцыбіскуп Ёзіч стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасня 2004 года па 15 ліпеня 2011 года дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасаду ў нашай краіне ўзначальваў арцыбіскуп.