be
pdf

Каталіцкі веснік 6 (135) 2022

Газета Віцебскай дыяцэзіі

“Я хацеў бы паехаць ва Украіну, але мушу дачакацца зручнага моманту”, – прызнаўся Патыфік 4 чэрвеня, адказваючы на пытанне ўкраінскага дзіцяці падчас мерапрыемства ў межах Дзіцячага панадворка. Папа Францішак прыняў групу каля 160 дзяцей – выхаванцаў Цэнтра для слабавідушчых Sant’Alessio – Margherita di Savoia. Да іх далучыліся дзеці-ўцекачы з Украіны, якія знайшлі прытулак у рымскай грэкакаталіцкай парафіі святой Сафіі. Сустрэча праходзіла ва ўнутраным дворыку Апостальскага палаца. Святы Айцец паведаміў, што неўзабаве правядзе размовы з украінскімі ўладамі на тэму магчымасці візіту. Дзіцячы панадворак вярнуўся ў Ватыкан пасля двухгадовага перапынку. У яго межах Святы Айцец прымае дзяцей, што знаходзяцца ў асабліва цяжкай сацыяльнай сітуацыі. Ініцыятыва – гэта не проста аднаразовае мерапрыемства, а педагагічнае і асветніцкае падарожжа, якое працягваецца ўвесь год. Яна з’яўляецца часткай больш шырокага праекта “Панадворак язычнікаў” – цыклу сустрэч, накіраваных на дыялог паміж вернікамі і нявернікамі, а таксама на садзейнічанне інтэграцыі, сацыяльнай інклюзіі і на барацьбу з дыскрымінацыяй і перадузятасцю.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2022-06
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Copyright: © 2022 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org