be
pdf

Каталіцкі веснік 6 (99) 2019

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Святая Імша адпраўлялася з нагоды дваццацігоддзя беатыфікацыі святым Папам Янам Паўлам ІІ 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны. Адбылося гэта ў Варшаве 13 чэрвеня 1999 года. Сярод гэтых блаславёных ёсць і тры святары, якія былі расстраляныя ў Барку пад Глыбокім 4 сакавіка 1942 года. Гэта ксяндзы Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк. На набажэнства, нягледзячы на спякотнае надвор’е і працоўны дзень, прыйшло каля сямідзесяці вернікаў. Святую Імшу цэлебраваў канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, які адмыслова прыбыў на гэту ўрачыстасць. У святой Імшы ўдзельнічалі таксама пробашч глыбоцкай парафіі Святой Тройцы ксёндз Мікалай Ціхановіч і вікарый гэтай парафіі ксёндз Іван Кароткін. На самым пачатку Імшы кс. Віктар падкрэсліў, што малітва будзе адбывацца як у інтэнцыі святароў-мучанікаў, так і за тых, хто быў у адносінах да іх катам. “Езус Хрыстус заклікаў нас маліцца ў першую чаргу за нашых ворагаў, – адзначыў святар, – таму мы памолімся і за карнікаў, у каторых затуманіўся розум, і за іх ахвяраў, якіх вельмі шмат пахавана ў безыменных магілах на гэтым месцы”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-06
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2019 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org