be
pdf

Каталіцкі веснік 7 (100) 2019

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Прымус да парушэння таямніцы споведзі – непрымальны і абмяжоўвае свабоду рэлігіі, гаворыцца ў спецыяльным лісце Святога Пасаду. Ён быў абнародаваны 1 ліпеня 2019 г. у Ватыкане. Дакумент пад назвай “Заўвага Апостальскай Пенітэнцыярыі пра важнасць унутранай сферы і непарушнасці таямніцы споведзі” быў апублікаваны за подпісам кардынала Маўра П’ячэнцы – Вялікага Пенітэнцыярыя, і мансеньёра Кшыштафа Нікеля – Рэгента Апостальскай Пенітэнцыярыі. Папа Францішак зацвердзіў дакумент 21 чэрвеня гэтага года. Прадстаўляючы дакумент, кардынал П’ячэнца заўважыў, што ў сучасным “медыйным” грамадстве развіццю тэхналогій і сродкаў камунікацыі “не спадарожнічае аналагічнае імкненне да пошуку праўды”. Мэтай хутчэй з’яўляецца “ліхаманкавае жаданне пашырэння інфармацыі”, у тым ліку прыватнай і канфідэнцыяльнай. На яе падставе фарміруецца меркаванне пра людзей, нярэдка ачарняецца іх добрае імя. Такі распаўсюджаны падыход адбіваецца таксама на Касцёле, ад якога “ў імя меркаванай карэктнасці і празрыстасці” патрабуецца выкарыстанне прынцыпаў, што ўжываюцца ў грамадзянскім праве. У гэтым кантэксце Апостальская Пенітэнцыярыя лічыць неабходным падкрэсліць “абсалютную непарушнасць таямніцы споведзі”, якая “заснавана на Божым законе” і не дапускае выключэнняў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-07
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2019 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org