- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Папа блаславіў алтар, перад якім будуць адбывацца спецыяльныя малітвы ў інтэнцыі міру. Гэта адбылося 29 жніўня перад агульнай аўдыенцыяй у Ватыкане. Алтар будзе размешчаны ў адмысловай Капліцы супакою, якую 1 верасня ўрачыста адкрыюць ў польскім мястэчку Непакалянаў у рамках ініцыятывы “Дванаццаць зорак на кароне Марыі Каралевы Супакою”, якую рэалізуе асацыяцыя “Супольнасць Каралевы Супакою” (Communità Regina della Pace).