- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не так даўно адна верніца задала мне пытанне: “Ксёндз Віктар, скажыце, чаму арцыбіскуп Кандрусевіч умешваецца ў палітыку”? Думаю, адказ на гэтае пытанне будзе цікавым і для чытачоў “Каталіцкага Весніка”. Каталіцкім Касцёле, не да канца разумеюць іх місію і заданні. Бачачы біскупа, як той удзяляе сакрамант бежмавання ці наведвае нейкую ўрачыстасць, людзям можа здавацца, што гэта і ёсць асноўная функцыя іерарха – маліцца. На самай справе гэта не так. Так, малітва – вельмі істотны элемент духоўнага жыцця. Гэта тое, што ўмацоўвае нашую сувязь з Айцом Нябесным і дапамагае трываць у святасці. І біскупы, будучы пастырамі Касцёла, павінны самі падаваць прыклад шчырай і трывалай малітвы. Іх задача – быць праваднікамі Божай ласкі, спрыяць асвячэнню Божага народу. Аднак ёсць яшчэ дзве немалаважныя функцыі наступнікаў апосталаў. Адна з іх – гэта адміністраванне ў Касцёле, іншымі словамі, кіраванне Касцёлам, а другая – навучанне Божага народу. Каб не быць тут галаслоўным, прывяду цытату з Дэкрэта пра пастырскае служэнне біскупаў у Касцёле CHRISTUS DOMINUS. [Біскупы] няхай навучаюць таму, як трэба ставіцца, згодна з вучэннем Касцёла, да чалавечай асобы, яе свабоды і самога цялеснага жыцця; да сям’і, яе адзінства і трываласці, да нараджэння і выхавання патомства; да цывілізаванага грамадства, яго законаў і прафесій, працы і адпачынку, мастацтваў і тэхнічных вынаходніцтваў; да беднасці і дастатку, матэрыяльных дабротаў.