![]() |
![]() |
У чытача можа ўзьнікнуць пытаньне: нашто яшчэ адна кніга для журналістаў? Па-свойму ён будзе мець рацыю. Пасьля развалу СССР пасьпела зьявіцца цімала кніг для журналістаў, даступных беларускаму чытачу, перадусім на расейскай мове. Бальшыня зь іх перакладзеныя з заходніх моваў, то бок паходзяць з краінаў даўняе дэмакратыі - перадусім Злучаных Штатаў. Ёсьць і беларускамоўныя такія выданьні. Прыкладам, «Дапаможнік для журналістаў Цэнтральн... Болей »
Даведнік утрымлівае інфармацыю на беларускай і англійскай мовах аб 2760 грамадскіх аб’яднаннях, іх саюзах, асацыяцыях і арганізацыйных структурах некаторых аб’яднанняў (назва, накірункі дзейнасці, дата рэгістрацыі/перарэгістрацыі, імя і прозвішча кантакт-асобы, паштовы адрас, нумар тэлефона, тэлефакса, электроннай пошты, адрас старонкі ў Інтэрнэт) па стане на 01.10.2002. Прыводзіцца класіфікацыя арганізацый па накірунках дзейнасці. Для ... Болей »
Незалежны назіральнік, які знаходзіцца на выбарчым участку, павінен прасачыць і зафіксаваць усе дэталі галасавання, якое адбываецца, і падліку галасоў. Гэты чалавек павінен валодаць такімі якасцямі, як уважлівасць і педантычнасць, вынослівасць і псіхалагічная ўстойлівасць, камунікабельнасць і аб'ектыўнасць. Незалежны назіральнік (далей па тэксце - назіральнік) з'яўляецца прадстаўніком грамадскасці і пры выкананні сваіх абавязкаў павінен... Болей »
Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб’яднаны шлях» з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй дабрачыннага характару дзейнасці, місія якой - садзейнічаць развіццю грамадскіх арганізацый Беларусі, дапамагаючы ім эфектыўна працаваць і заваёўваць прызнанне грамадскасці. Праграмы БРГА «Аб’яднаны шлях» накіраваны на забеспячэнне магчымасцяў самаму шырокаму колу прадстаўнікоў трэцяга сектара нашай краіны ў наладжванні інфармацыйнаг... Болей »
У даведніку змешчана інфармацыя аб 171 перыядычным выданні грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў Беларусі па стане на снежань 2002 г. Звесткі згрупаваныя паводле геаграфічнай і тэматыччай прыналежнасці выданняў. Маюцца тэматычны і алфавітны індэксы. Дзейнасць стваральнікаў прэсы трэцяга сектара беларускага грамадства раэглядаецца ў кантэксце ролі СМІ у грамадзянскай супольнасці. Болей »
Справочник «Дагестан: Власть. Народы. Конфликты» содержит общие сведения о населении, этническом составе, структуре и формировании органов власти, правящих группировках, основных партиях и общественных организациях Республики Дагестан. В издание включены информационно-экспертные обзоры, посвященные основным конфликтам в Дагестане, а также краткие биографические справки на 57 общественно-политических деятеля этой республики. Болей »
Выбраныя творы вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Паўлава, якія ўключаны ў гэтую кнігу, у свой час былі адзначаны прэміямі рэспубліканскіх конкурсаў на лепшы літаратурны твор для дзяцей і юнацтва. Яны палюбіліся юным чытачам зяймальным сюжэтам, незвычайнымі прыгодамі, высакароднымі ўчынкамі галоўных герояў. Болей »
Паважаныя чытачы! Вы трымаеце ў руках пілотны выпуск «Дайджэста даследаванняў грамадзянскай супольнасці», падрыхтаваны Асамблеяй НДА Беларусі сумесна з Інстытутам палітыч-ных даследаванняў «Палітычная сфера».Пры падрыхтоўцы публікацыі мы ставілі перад сабой дзве асноўныя задачы: прадэманстраваць высокі экспертны патэнцыял арганізацый грамадзянскай супольнасці ў сферах іх дзейнасці і распаўсюдзіць вынікі даследаванняў, праведзеных некаме... Болей »
Другі выпуск «Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці» складзены паводле таго ж падыходу, які быў выкарыстаны ў пілотным выпуску дайджэста, што прадстаўляў даследаванні, вырабленыя ў 2018–2019 гадах. Як і раней, у новым выпуску адлюстраваныя даследаванні, праведзеныя беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і незалежнымі аналітычнымі цэнтрамі, прадметам якіх з’яўляецца як сама грамадзянская супольнасць, так і ўмовы ды... Болей »
Кніга знаёміць з паняццем дакумента і яго асноўнымі элемен-тамі. Яна змяшчае гаксама кароткае апісанне і прыкладныя тэксты тых дакументаў, што выкарыстоўваюцца ў справаводстве, бухгалтэрыі, у сферы рыначнай эканомікі. Руска-беларускі слоўнік дапаможа перайсці да вядзення дакументацыі на беларускай мове. Адрасуецца справаводу і бухгалтару, прадпрымаіьніку і работніку гандлю, студэнту і выкладчыку, журналісту і выдаўцу. Болей »