- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арцём Кавалеўскі (нарадзіўся ў 1979 у Мінску), паэт, эсэіст, перакладчык, журналіст.
У 2001 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 2004/2005 гг. навучаўся на факультэце паланістыкі Ягелонскага універсітэта (Кракаў, Польшча) у рамках стыпендыяльнай праграмы Ураду Польшчы для маладых навукоўцаў. У 2005 годзе скончыў аспірантуру БДУ. Працуе рэдактарам аддзела мастацкай літаратуры ў часопісе "Бярозка" і выкладчыкам на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ, займаецца даследаваннем праблемаў інтэрпрэтацыі і аналізу сучаснай паэзіі. Жыве ў Мінску.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Пачынаючы з 1996 г. рэгулярна публікаваў свае творы ў літаратурных выданнях Беларусі ("Першацвет", "Маладосць", "Беларусь", "Літаратура і мастацтва", “Тэксты” etc.). Мае досвед працы рэдактара і сцэнарыста дакументальнага кіно.
Аўтар вершаў да зборніка літаратурна-мастацкіх паштовак «Горад. Шпацыр. Словы», 2001, кніг «АдмыСЛОВЫя гульні», 2003 (паэзія) і «Аддаленасць і Адданасць», 2008 (паэзія і лірычная проза).
Удзельнік нефармальнага літаратурна-мастацкага руху "Бум-Бам-Літ", стваральнік і тэарэтык логафармізму, творчага метаду сучаснай візуальнай паэзіі. Займаецца літаратурным перакладам з польскай мовы, неаднаразова браў удзел у перакладчыцкіх майстэрнях і семінарах Міжнароднай гуманітарнай школы ў Варшаве. У 2000 г. атрымаў прэмію Саюзу беларускіх пісьменнікаў "Супервобраз XXI стагоддзя" за цыкл вершаў. У 2004 г. прадстаўляў Беларусь на Міжнародным літаратурным фестывалі "Vilenica" (Славенія). Аўтар канцэпцыі і старшыня журы конкурсу ў рамках творчага праекту “Вацлаў Ластоўскі і Лаздзіну Пяледа: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”, зладжанага ў 2008 г. супольнымі намаганнямі Саюза пісьменнікаў Літвы і Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі.
Творы Арцёма Кавалеўскага перакладаліся на англійскую, нямецкую, шведскую, славенскую, польскую і літоўскую мовы.
Аддаленасьць і Адданасьць - збор твораў Арцёма Кавалеўскага. Песьні спрагнёнага і патрабуючага каханьня сэрца леглі ў аснову твораў аўтара. Кожны ў творах Арцёма Кавалеўскага знойдзе свае патаемныя пытаньні і адказы да саміх сябе. …стыхійна аддаляючыся штодня ад сябе ранейшых, мы стыхійна аддаемся... Болей »
У першую кнігу Арцёма Кавалеўскага ўвайшлі вершы, створаныя паэтам на працягу 1995-2003 гадоў. За паўпразрыстым вэлюмамтонкіх алітэрацыяў, за шырмаю нечаканых сэнсавых спалучэнняў і шматколерных метафар, за шэрагам дзіўных расхрыстаных асацыяцыяў хаваецца выключная паэтычнасць радка. Чытач трапляе ў... Болей »
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх... Болей »
Пра Уладзіміра Караткевіча можна размаўляць бясконца. І «Маладосць» надзвычай любіць гэтым займацца. 1 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла чарговая імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Сямёнавічу – вялікаму беларускаму пісьменніку і не менш вялікаму жартаўніку. У вялізнай зале... Болей »
«Я ўжо паабяцаў сябрам, што першыя словы на Марсе будуць сказаны па-беларуску», – запэўніў карэспандэнта «Маладосці» яшчэ адзін новы яе герой – удзельнік міжнароднага праекта Mars One Міхаіл Румянцаў. Увогуле, у нумары – спрэс адкрыцці і неспадзяванкі, ад дэбютантаў Мікіты Найдзёнава (паэзія, вельмі... Болей »
Хоць “Маладосць” і сур’ёзнае, прадстаўленчае выданне, знаёмае з творчасцю такіх асобаў, як Якуб Колас і Іван Мележ, Людміла Рублеўская і Андрэй Федарэнка, у цэлым, вясёлай і жартаўлівай сустрэча атрымалася. Святлана Дзянісава падаравала студэнтам расповед пра наш легендарны часопіс і святкаванне яго... Болей »
«Маладосць» віншуе з днём свайго нараджэння ўсіх: заснавальнікаў і членаў рэдакцыйных калегій розных гадоў, супрацоўнікаў рэдакцый розных пакаленняў, паэтаў і празаікаў, крытыкаў і публіцыстаў, «эпізадычных» чытачоў і пастаянных падпісчыкаў, знаўцаў беларускай мовы і прыхільнікаў беларускай літаратуры... Болей »
Па-першае, гэта быў цікавы час! Тады піянерская і камсамольская арганізацыі ладзілі шмат мерапрыемстваў, дзякуючы якім можна было праявіць як свае грамадскія, так і творчыя якасці. Вось, да прыкладу, я, калі вучыўся ў 28-й Мінскай школе, кіраваў выданнем насценгазеты. Я меў гэта за гонар, бо мог расказваць... Болей »
ЗАХАВАЛЬНІК КЛЮЧЫКА АД ТАЯМНІЦЫ. Мікола Аўрамчык. Вершы КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Студзень Баравікова Раіса, Што надышоўшы год рыхтуе? Безмацерных Кацярына, Як шпалеры. Апавяданне Гарадніцкі Яўген, Метамарфозы Віктара Шніпа ДЗЯЛЕНДЗІК Анатоль, Эскулап і фея. Аповесць ДЛУГАШ... Болей »
* КАЛЯНДАР «Маладосці». Жнівень * АНІШЧАНКА Мікалай, Дабрачыннасці запатрабуе жыццё * БАРАВІКОВА Р., Незаўважаны «бум» * БУДОВІЧ Таццяна, «Я ж в яе влюбіўся...». Серыял. Марычка. * ГОМАН Зоська, Папытай у кнігарні * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар... Болей »