- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Андрэй Казакевіч - доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
Дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (з 2009 года)
Старэйшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага, Літва (з 2012 года)
Галоўны рэдактар часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (з 2003 года)
Галоўны рэдактар Belarusian Political Science Review (з 2010 года)
Адукацыя:
1997-2002, Беларускі дзяржаўны універсітэт, юрыдычны факультэт, аддзяленне паліталогіі
2002-2005, Аспірантура Беларускага дзяржаўнага універсітэту (юрыдычны факультэт, аддзяленне паліталогіі)
Акадэмічная ступень:
Доктар палітычных навук (PhD in Political Science), Літва, 2009 год.Тэма дысертацыі: Судовая ўлада ў палітычная сістэме Рэспублікі Беларусь
Іншы прафесійны досвед:
З 2010 г., Старшыня арганізацыйнага камітэту Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі
2006-2009 гг., Дырэктар бакалаўрскай праграмы “Паліталогія і еўрапейскія даследаванні” Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту (Вільня, Літва)
Выкладчыцкі досвед:
З 2007, Беларусі калегіум (Мінск)Крыніца: www.palityka.org
Анталогія складаецца з перакладаў на беларускую мову тэкстаў, напісаных заснавальнікамі і найбольш значнымі прадстаўнікамі літоўскага нацыянальнага руху канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Прапанаваныя тэксты даюць выразнае ўяўленне пра ідэі, мэты і патрабаванні літоўскага руху, а таксама дазваляюць зразумець... Болей »
Гэтая кніга складаецца з трох частак. Група палітолагаў на чале з доктарам палітычных навук Андрэем Казакевічам ажыццявіла аналіз вулічнай актыўнасці беларусаў у 1988—2009 гадах. Кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч дапоўніў яго малавядомымі гістарычнымі дакументамі. Нарэшце, рэдактары падабралі... Болей »
Пасьля развалу Савецкага Саюзу усе праблемы, што паўсталі ў выніку “нацыянальнай палітыкі” краіны Саветаў пачалі выходзіць вонкі. І кожны з канфліктаў прыцягвае людзей і няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца залагоджваньнем супярэчнасьцяў, абаронай правоў чалавека ды гуманітарнымі праграмамі. Гэтыя... Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны... Болей »
Мова традыцыйна выступае адною з базавых рэальнасцяў, звязаных з паняццямі этнасу, этнічнасці, нацыянальнасці. У розных даследчых традыцыях і падыходах роля і функцыі мовы ў фармаванні або вызначэнні этнічнасці вар'іруюцца ў досыць шырокіх межах: для прыхільнікаў прымардыялізму мова выступае прыроднай... Болей »
* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? ... Болей »
Contents Elites Andrei Kazakevich. Tendencies of regional elites’ development in Belarus (Local elections’ results in 1999, 2003 and 2007) Internet politics Alexei Krivolap. Live Journal and a local newspaper in the 2007 election context Andrei Khrapavitski. The Analysis of Web Campaigning and Use... Болей »
Адкрывае нумар рэцэнзія Андрэя Казакевіча на кнігу Валера Булгакава "Яшчэ адна гісторыя пра беларускі нацыяналізм". Андрэй Кіштымаў крытыкуе кнігу Пятра Петрыкава "Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е — начало 2000-х годов)". Яшчэ ў выпуску — геапалітычнае эсэ Алега Латышонка "Беларускі нацыяналізм... Болей »
У нумары — нарыс Андрэя Казакевіча "Палітычная геаграфія Беларусі", дасьледаваньне Барбары Скінэр "Грамадзкія каштоўнасьці Ўніяцкай царквы ў XVIII ст.", артыкул Андрэя Вашкевіча пра нацыянальную сымблоліку ў Заходняй Беларусі "Нашы сьцягі над Заходняй", эсэ Герта Ловінка "Блогі і падзеньне ўлады традыцыйных... Болей »
Цэнтральная публікацыя нумару — "слоўнік-дэтэктыў" Юрася Пацюпы "Крывіцкі лексыкон". Слоўнік заснаваны на лексыцы цэнтральнай і паўночнай Беларусі, г.зн. "крывіцкага арэалу" беларускай мовы. Яшчэ ў выпуску: аналітыка Эндру Уілсана "Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіяй»"... Болей »