- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па даручэнню кіраўніцтва Кантрольнай палаты мною правераны стан узаемаразлікаў Міністэрства абароны з таварыствамі з абмежаванай адказнасцю «Белона» і «Юшко» пры гэтым устаноўлена наступнае. Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-палкоунікам Казлоўскім П. П. 30 мая 1992 года зацверджаны «Напрамкі выкарыстання магчымасцей часцей і ўстаноў службы гаручага Мінабароны Рэспублікі Беларусь па самафінансаванню», якімі прадугледжаны віды паслуг і формы вытворча-камерцыйнай дзейнасці баз і складаў гаручага Міністэрства абароны, а 2 чэрвеня 1992 года ў Міністэрстве створана Камерцыйнае упраўленне, якое разам з іншымі задачамі павінна ажыццяўляць функцыі маркетынгу ваенна-тэхнічных сродкаў і маёмасці (вывучэнне попыту і пошук пакупнікоў, аналіз цэнаутварэння, рэклама, збыт маёмасці), а таксама заключаць дагаворы на арганізацыю і выкананне работ, паслуг, здачу ў арэнду памяшканняў і выконваць іншыя віды камерцыйнай дзейнасці.