КДБ абвясціў «экстрэмісцкай» неіснуючую кааліцыю выдавецтваў: як рэагуюць выдаўцы
2026-03-12 08:54
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» гэтак званую кааліцыю незалежных выдавецтваў, якой, паводле саміх выдаўцоў, наогул не існуе. Праваабаронцы паведамляюць як мінімум пра дзясятак затрыманых, а эксперты называюць тое, што адбываецца, скаардынаванай хваляй рэпрэсій супраць беларускай кнігі і культурніцкай супольнасці.