- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кульнуўшы чарку гарэлкі і агораўшы талерку гарачай капусты, кандыдат філалогіі Іван Барсучонак здаволена кашлянуў і, пад стоенае жончынае буркаценьне (“Талерку ніколі за сабой не памые”), падаўся з кухні. На двары згасаў суботні адвячорак, сківіцы раз-пораз крывіў адчайдушны позех; Іван ужо гатовы быў пляснуцца на канапу, ды тут у вітальні зазваніў тэлефон і жонка — яна якраз узялася мыць бялізну — з недарэчным спалохам крыкнула: — Міжгорад! Па выходных днях тэлефонныя званкі гучалі надзвычай рэзка і адрывіста, яны зьбівалі сардэчны рытм, руйнавалі жыцьцёвыя планы, а таму Іван, перш, чым падхапіць слухаўку, незадаволена крахтануў і памацаў далоньню тое месца, дзе білася млявае сэрца. (фрагмент)