- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сонца жарыла як у апошні дзень. Стаяла такая задуха, што без вады было не абысціся. Мы сабраліся і душэўнай кампаніяй паехалі на Цну. Я, Віця, Кася, Сева і Гена. Па шляху здарыўся піўбар «Фрэгат», пасля зайшлі ў краму і павольна пасунуліся, шукаючы зручнага месца для прыпынку на беразе вадасховішча. Халера, але нехта ж прыдумаў піць гарэлку ў спёку. Пілі і мы. Адзін, два, тры разы – і накаціла шалёная эйфарыя. Так бывае. Як той казаў, паперла. Перла люта і неміласэрна. Калі шчыра – дурны стан. Разумееш, што варта было б тармазнуць, але не выходзіць, віхор ужо закруціў цябе. (фрагмент)