- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская лiтаратура развiвалася з вусных апавяданняу, народных жартаў, анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняў, легенд, казак, прыпавесцей. Яна жывiлася сокамi вуснапаэтычнай творчасцi народа, нiколi не парывала сувязi з фальклорам, што складаў i складае яе магутны пласт i станавы хрыбет. У народзе творы тыя часам i жылi, захоўваючыся, становячыся фальклорам, будучы неаддзельнымi ад фальклору.