- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавечая культура, ніколі не перапынялася і не ўзнікала, як птушка Фенікс са свайго попелу праз некалькі стагоддзяў. Толькі яе гегемонія пераемна пераходзіла із адной краіны ў іншую дзякуючы таму, што поспехі тэхнікі рабілі глебу апошняй прыдатнай для земляробчай апрацоўкі, стваралі там шляхі зносін, больш зручнейшыя для пашырэння здабываемых із зямлі і вады прадуктаў, чым у ранейшай краіне, і выпрацоўвалі спосабы для іх тэхнічнай апрацоўкі. Пры агульным руху чалавецтва да лепшай будучыні перамяняў месцаванне толькі кіруючы цэнтр, але і ранейшыя краіны, хаця і адставалі ад яго, але не апускаліся ў дэкаданс, калі іх кліматычныя і глебавыя ўмовы не пагаршаліся ў дастатковай ступені для тлумачэння