- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1938 гг. прыпаў юбілей 950годзьдзя хрышчэньня "Русі", гэта знача: Украіны, Беларусі і Расеі. У чэсьць гэтага вялікага юбілею шмат пісалі ўкраінцы і расейцы. Не асталіся ад іх і мы, беларусы. Доказам гэтага, не лічачы большых і меншых артыкулаў у беларускай перыёдычнай прэсе, служыць так жа і гэтая скромная праца. Мае яна сваю гісторыю. Прадусім вырасла яна з праектаванага большага артыкулу ў літаратурнанавуковы журнал "Калосьсе" (І). У самым, аднак, працэсе пісаньня аказалася, што рамы артыкула для гэтай працы вузкія і замест артыкулу паявілася кніжка. Калі праца гэта збольшага была скончана 15.ХІІ.38 г., польская паліцыя даручыла мне загад віленскага ваяводы Бацянскага аб высяленьні мяне на пяць гадоў з граніц Віленскага ваяводства. 27.ХІІ.38 г., захапіўшы з сабой між іншым рукапіс працы "Хрысьціянства і беларускі народ", апынуўся я ў Слоніме. Тут я, ня маючы адпаведнай бібліятэкі, ня меў магчымасьці належна рукапіс праверыць і паправіць. Галоўнай мэтай гэтай працы было: маючы на ўвазе беларускую духоўную разрозьненасьць, крытычна карыстаючыся з расейскіх і польскіх адпаведных крыніц, у форме папулярнанавуковай паспрабаваць шукаць "беларускай праўды", беларускай рэлігійнай і нацыянальнакультурнай і прадставіць роль у гэтай справе хрысьціянства ў Беларусі.