- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Антон Астаповіч – старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Ён змагаецца за захаванне кожнага гістарычнага аб’екту: касцёлаў, цэркваў, старадаўніх дамоў, гістарычныя планіровак вуліцаў у гарадах і вёсках Беларусі. Цяпер ён вядзе сапраўдную вайну, каб захаваць гістарычны цэнтр Менску: Верхні горад і вуліцу Рэвалюцыйную (ранейшую Койданаўскую), ператвораную ў вялізную будаўнічая пляцоўка. У найлепшым выпадку інвестары пакінуць фасады дамоў, у найгоршым – знішчаць усё.