- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дыскусія вакол стратэгіі апазіцыі падчас прэзідэнцкай кампаніі дае падставу яшчэ раз паразважаць на больш шырокую тэму пра месца і ролю апазіцыйных структур у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Апошнія сацыялагічныя апытанні паказваюць, што давер насельніцтва да апанентаў рэжыму, мякка кажучы, не расце. Калі дакладней, то на тле ўкраінскіх падзеяў ён, хутчэй, падае. І гэтапрытым, што неэфектыўнасць цяперашняй сацыяльнай мадэлі становіцца ўсё больш відавочнай нават для прыхільнікаў Лукашэнкі. Паводле НІСЭПД, 54% беларусаў лічылі ў верасні, што беларуская эканоміка ў крызісе.