Кніга ад Kamunikat.org трапіла ў доўгі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця
2025-08-25 20:50
Арганізатары прэміі паведамілі пра выбар журы: паводле статута ў доўгі спіс мусяць уваходзіць 12 кніг, аднак сёлета пасля галасавання было вырашана пакінуць 13 выданняў. Прычынай стала супадзенне галасоў за дванаццатую і трынаццатую пазіцыі ў дадатковым галасаванні.
ДОЎГІ СПІС
прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год
«Мое баба — Діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыд);
«Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
«Вольнеры. Бясконцы дзень» —
Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч»);
«Занзібар. Сталенне маладой душы» —
Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);
«Перамена месцаў» — Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўбаўм»);
«Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);
«Апошняе пакаленне» — Макар (выдавецтва «Янушкевіч»);
«Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» — Аляксей Правалоцкі (выдавецтва «Янушкевіч»);
«Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала (выдавецтва «Alena Kazlova»);
«Гвалт» — Аляксандр Чарнуха (выдавецтва «Янушкевіч»);
«Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны (аўдыявыдавецтва «Audiobooks. by» і выдавецтва «Янушкевіч»).
Пазней з гэтага спісу будзе сфармаваны кароткі спіс (6 пазіцый), а пасля вызначацца лаўрэаты прэміі — кнігі, што атрымаюць першае, другое і трэцяе месцы.
Раман
«Гульні Цырцэі» Зміцера Дзядзенкі — гэта рэтрадэтэктыў, сюжэт якога адсылае нас у Воршу пачатку 1920-х. Горад ужо некалькі гадоў жыве «пад прыцэлам»: немцы, паўстанне левых эсэраў, дзейнасць ЧК, атрады зялёных і дэзерціраў... У дзяцей тым часам — свой, паралельны свет. Тут узнікае асобная дзіцячая дзяржава. І гэта не проста каралеўства, а імперыя з калоніямі, якая вядзе войны з сумежнымі тэрыторыямі і часам заваёўвае іх.
Журы прэміі
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця традыцыйна аб’ядноўвае вядомых літаратараў і літаратарак, даследчыкаў і даследчыц беларускага пісьменства.
Публічныя сябры журы гэтага сезона:
Катажына Дрозд-Урбаньска — беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта;
Сяргей Кавалёў — літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса «Studia Białorutenistyczne»;
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
Што такое прэмія імя Ежы Гедройця?
Заснаваная ў 2012 годзе, літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця стала адной з найбольш прэстыжных узнагарод у беларускай культурнай прасторы. Яна адзначае значныя творчыя дасягненні, падтрымлівае аўтараў і аўтарак, фармуе вобраз сучаснай беларускай літаратуры.
Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску і Польскага інстытута.