Кніга пра «Зоркі» да Адама Глобуса
2026-05-02 12:10
Выйшла з друку кніга Адама Глобуса “Зоркі. Словы пра майстроў культуры”, якая складаецца з сціслых, часам афарыстычных эсэ пра лёсы вядомых творчых асобаў ад Купалы і Басё да Ван Гога і Барткевіча.
Героі кнігі
“Зоркі” Адама Глобуса — паэты,
мастакі і акцёры. Кожны з іх варты асобнай манаграфіі, але аўтар сабраў
іх пад вокладкай адной невялікай кніжкі, бо з павагай ставіцца да чытача
і беражэ яго час, ахвяраваны на знаёмства з сучаснай эсэістыкай.
“Зоркі” — кніга для тых, хто цэніць культуру і любіць задумвацца пра
лёсы творчых людзей.
Кніга адкрываецца вершам Якуба Коласа “Зорка”, а далей ідуць тры раздзелы, у кожным з якім апавядаецца пра чатырох знакамітых творцаў:
Паэты
Шэкспір
Басё
Купала
Хармс
Мастакі
Леанарда
Ван Гог
Пікаса
Папкоў
Акцёры
Смактуноўскі
Янкоўскі
Барткевіч
Цой